З Алеся Бяляцкага зноў патрабуюць грошы

З праваабаронцы, які адбывае пакаранне ў 4,5 года, спаганяюць больш за 140 мільёнаў пені за нясвоечасовую выплату запазычанасці. І гэта пры тым, што сума, выплачаная за Бяляцкага ў студзені, паводле прысуду была ўжо праіндэксаваная з улікам інфляцыі, пасля чаго павялічылася больш як удвая і склала больш за 700 мільёнаў рублёў.

Праваабаронца Наста Лойка: "Ад самага пачатку ў самім прысудзе не зусім дакладна было сфармулявана. Была прапісаная сума шкоды, якая цалкам была выплачаная. Але пра тое, што існуе нейкая пеня, афіцыйна ніхто да гэтага моманту не паведамляў. Мала таго, што яны гэтую пеню налічылі, яны яшчэ вырашылі яе праіндэксаваць, чым парушылі працэдуру і сам сэнс пені. Таму што пеня накладаецца як штрафная санкцыя, гэта не запазычанасць перад дзяржавай. Гэта тое самае, як стары штраф праіндэксаваць па новай базавай велічыні. Гэта абсурд! Відаць, такім чынам беларуская дзяржава вырашыла папоўніць свой бюджэт за кошт праваабаронцаў і людзей, якія дапамагалі нам у гэтай сітуацыі".

Праваабаронцы называюць рашэнне несправядлівым і плануюць абскарджваць яго ўсімі магчымымі спосабамі. Але калі суд застанецца пры сваім меркаванні, то пеню выплацяць, каб такім чынам палепшыць становішча Алеся Бяляцкага за кратамі. 

Тым часам кандыдатуру беларускага праваабаронцы афіцыйна зарэгістравалі на Нобелеўскую прэмію міру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі