Румас паўдзельнічаў у адкрыцці пасольства Судана ў Беларусі (фота, відэа)
У Мінску адкрылася пасольства Судана. Ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое прайшло 11 снежня, удзельнічалі прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр. Румас заявіў, што Судан застаецца для нашай краіны важным партнёрам у Афрыцы, што склаліся "выдатныя дачыненні на ўсіх узроўнях у розных сферах". Беларусь гатовая працягваць паступальнае развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Суданам па ўсіх напрамках, пераказвае словы прэм'ера прэс-служба Саўміна. Прэзідэнт Судана гаварыў, што яго краіна зацікаўленая ў пашырэнні эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, інфармуе БЕЛТА.
Фота: БЕЛТА