Румас: выпускнікі ІТ-спецыяльнасцяў практычна ўсе застаюцца ў Беларусі

Румас: выпускнікі ІТ-спецыяльнасцяў практычна ўсе застаюцца ў Беларусі

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас выступіў на міжнародным форуме "Адкрытыя інавацыі-2019" у Сколкава. Ён падзяліўся пазітыўнай навіной — беларускія ўлады вырашаюць праблему адтоку з краіны кадраў.

"Уцечка мазгоў, якая ўчора здавалася катастрофай, сёння не з'яўляецца фатальнай праблемай, — гаварыў Румас. — Да нас пачалі вяртацца многія з тых, хто раней з'ехаў працаваць у іншыя краіны. Выпускнікі ІТ-спецыяльнасцяў практычна ўсе застаюцца ў Беларусі".

У сваёй прамове беларускі прэм'ер нагадаў пра іншыя поспехі: наша краіна стала адным з лідараў ва Усходняй Еўропе і СНД па экспарце софта, экспарт паслуг Парку высокіх тэхналогій па выніках гэтага года чакаецца ў памеры 2 млрд долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі