Румас — Мядзведзеву: "Масква — Мінск... і на Берлін"

Румас — Мядзведзеву: "Масква — Мінск... і на Берлін"

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падчас наведвання Расіі выказаўся пра накірунак магчымага стварэння высокахуткаснай магістралі. Ён і расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў удзельнічаюць у міжнародным форуме ў Сколкава. Іх там азнаёмілі з макетамі новай чыгуначнай тэхнікі ("Ластаўкі" і газатурбавоза). Гаворка ішла пра будучыя распрацоўкі расійскімі спецыялістамі мадэлі высокахуткаснага руху. Падчас абмеркавання гучалі прапановы будаваць магістралі паміж Санкт-Пецярбургам і Масквой, ад Масквы да Казані.

І тут не вытрымаў Румас. "Масква — Мінск... і на Берлін", — цытуе яго прапанову ria.ru.

Мядзведзеў пагадзіўся, што варыянт будаўніцтва высокахуткаснай магістралі да Мінска цікавы і магчымы, хаця і ёсць на сённяшні дзень нейкая "бюракратычная праблема".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Румас — Мядзведзеву: "Масква — Мінск... і на Берлін"
ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі