Сайт "Аўтабізнес" зняў заяву пра закрыццё

Так цяпер выглядае сайт "Аўтабізнесу"

Так цяпер выглядае сайт "Аўтабізнесу" / abw.by

Партал "Аўтабізнес" (abw.by) 9 лістапада працягвае абнаўляцца нягледзячы на ўчарашнюю заяву рэдакцыі пра гатоўнасць спыніць працу.

Як распавядала Еўрарадыё, 8 лістапада на сайце заявілася паведамленне пра закрыцц праекта ў сувязі з затрыманнем новага дырэктара ТАА "Бонусторг" (уладальнік рэсурсу) Віталя Палякова.

Цяпер гэтае паведамленне знятае. Ніякіх тлумачэнняў рэдакцыя не дала.

Інтэрнэт-партал ABW.BY працаваў з 2006 года. Калектыў утварыўся ў 1993 годзе, калі пачала выходзіць газета "Аўтабізнес".

За ўдзел у пратэстах галоўную рэдактарку ABW.BY Юлію Мудрэўскую ў студзені 2023-га асудзілі на 1,5 года калоніі, а рэдактара спецпраектаў партала Юрыя Гладчука — на 2,5 года калоніі. Напрыканцы кастрычніка затрымалі новага галоўнага рэдактара партала Віталя Палякова. Ён не папрацаваў на новай пасадзе і месяца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі