Саюз беларускіх пісьменнікаў уключаны ў спіс творчых саюзаў Мінкульта

Саюз беларускіх пісьменнікаў уключаны ў спіс творчых саюзаў Мінкульта

Мінкульт прызнаў Саюз беларускіх пісьменнікаў творчым саюзам. 25 сакавіка на Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь была апублікавана адпаведная пастанова міністэрства.

Саюз беларускіх пісьменнікаў уключаны ў спіс творчых саюзаў Мінкульта

"Нарэшце мы дабіліся таго, каб нас прызналі творчым саюзам, — каментуе навіну старшыня Саюза Барыс Пятровіч. — Але з іншага боку ў спісе няма ні ПЭН-цэнтра, ні БАЖа. Мне падаецца, што ім таксама трэба працягваць сваё змаганне. Я спадзяюся, што Дэкрэт №3 усё ж будзе адменены, хаця гэта не галоўнае. Мы ўсё ж дабіваліся перш за ўсё, каб нас прызналі творчым саюзам. Мы жывем сёння ў такой дзяржаве, што зробіш!"

У абноўлены спіс Мінкульта апроч Саюза беларускіх пісьменнікаў патрапілі таксама Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі літаратурны саюз "Полоцкая ветвь", "Беларуская гільдыя майстроў і рамеснікаў", а таксама скарэктаваная назва беларускага аб'яднання фатографаў.

Пра тое, што Саюз беларускіх пісьменнікаў Мінкульт не палічыў творчым саюзам, стала вядома 20 лютага. Навіна выклікала шырокі рэзананс. Арганізацыя адразу накіравала ліст у міністэрства з патрабаваннем патлумачыць рашэнне і ўключыць яе ў пералік. Неўзабаве намесніца міністра Ірына Дрыга пазваніла Барысу Пятровічу і папрасіла даслаць ёй дадатковыя звесткі пра дзейнасць саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі