СБ: Навошта нам "Дынама"? Так Глену Хэнлану давядзецца быць... рэаніматарам

Як вядома, у апошнім матчы чэмпіянату КХЛ у Ханты-Мансійску мясцовая "Югра" разграміла дынамаўцаў з лікам 6:0. Мінчукі даўно трывала замацаваліся на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі.



"СБ. Беларусь сегодня" піша пра жахлівую статыстыку "Дынама" ў бягучым сезоне і адзначае: "Складваецца ўражанне, што ўсё і ўсіх задавальняе, што каманда проста дагульвае сезон, без усялякіх канкрэтных мэтаў і імкненняў". Выданне заклікае паспрабаваць неяк вырашаць праблему, бо прайграваць з разгромным лікам камандзе, якая таксама не трапляе ў плэй-оф — гэта ганьба.



"Маўчанне забівае найбольш. Ніхто ж нават не падумаў папрасіць прабачэння ў заўзятараў... Нібыта, нічога не адбылося... Ці сапраўды ўжо прывыклі?.. Навошта такая звычка хакеістам зборнай Беларусі перад хатнім чэмпіянатам свету?", — піша газета ў сённяшнім нумары. Ды канстатуе, што ў такой сітуацыі Глену Хэнлану "давядзецца выступаць не ў ролі трэнера зборнай, а ў вобразе рэаніматара — тэрмінова і ў кароткі час вяртаць хакеістаў да жыцця. Або не выклікаць іх у зборную, што ён ужо практыкуе, адмаўляючыся ад некаторых кандыдатаў. Але навошта тады наогул нам такое "Дынама"?".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі