Што сёння рухае рэпрэсіямі і як працуе прапаганда — эфір з Руднік

Леся Руднік / Еўрарадыё
Леся Руднік / Еўрарадыё

Знікненне на 6 дзён Лукашэнкі не спыніла жыццё ў Беларусі. Што не дзіўна. Але гэтае знікненне нават не паставіла на паўзу рэпрэсіі, якія няспынна цягнуцца ўжо які год. Адзіная сфера, на каго гэтая сітуацыя паўплывала — прапаганда. Прапагандысты альбо маўчалі, альбо рабілі выгляд, што нічога надзвычайнага не здарылася.

Чаму нават чаканне магчымага хуткага знікнення Лукашэнкі не спыніла рэпрэсіі і што імі рухае? Што адбываецца з беларускім грамадствам, як яно змяняецца? Ці здольныя сёння жанчыны заняць лідарскія пазіцыі ў беларускай палітыцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае даследчыца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі