Сіквелы “Аватара” і “Гладыятара” могуць адкласці з-за страйку актораў
Страйк у Галівудзе / cтоп-кадр з фільма Джэймса Кэмерана "Аватар"
Сіквелы “Аватара” і “Гладыятара” апынуліся пад пагрозай з-за масавага страйку актораў, піша BBC. Таксама пад пагрозай зрыву новыя сезоны “Вельмі дзіўных спраў”, “Грыфінаў” і “Сімпсанаў”.
У ноч з чацвярга на пятніцу каля 160 тысяч актораў пачалі страйк. Яны далучыўшыся да 11,5 тысячаў сцэнарыстаў, якія пачалі страйкаваць яшчэ ў маі.
Удзельнікі страйку патрабавалі перагледзець зарплаты, умовы працы і акуратней ставіцца да выкарыстанні ў кінасферы штучнага інтэлекту.
“Мы маем справу з вельмі прагнай арганізацыяй”, — заявіла ў чацвер лідарка гільдыі кінаакцёраў Фрэн Дрэшэр.
Гэта першы адначасны страйк актораў і сцэнарыстаў з 1960 года. Гільдыя рэжысёраў Амерыцы ў страйку ўдзелу не бярэ — яна змагла дамовіцца пра выгадны для сябе кантракт у чэрвені. Аднак гільдыя заявіла, што рашуча падтрымвае страйкоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.