SIPRI: ядзернай зброі ў свеце становіцца менш, але яе мадэрнізуюць
vestifinance.ru
Стакгольмскі інстытут даследавання праблем міру (SIPRI) прадставіў свой даклад пра ядзерную зброю ў свеце. Згодна з дакументам, агульная колькасць запасаў ядзернай зброі скарачаецца, але ядзерныя дзяржавы пастаянна мадэрнізуюць свае арсэналы.
На пачатак 2019 года ядзернай зброяй валодалі 9 краін свету: ЗША, Расія, Вялікабрытанія, Францыя, Кітай, Індыя, Пакістан, Ізраіль і Паўночная Карэя. Усяго ў іх ёсць 13 865 адзінак ядзернай зброі. Гэтая колькасць у параўнанні з дадзенымі на пачатак 2018 года скарацілася на 600 адзінак.
90% ядзернай зброі засяроджана ў Расіі і ЗША. Яны ж займаюцца скарачэннем сваіх арсеналаў, аднак інвестуюць усё больш сродкаў у праграмы па замене і мадэрнізацыі сваіх ядзерных боегаловак, ракетных і паветраных сістэм дастаўкі і аб'ектаў па вытворчасці ядзернай зброі.
Пра намер павялічыць свае ядзерныя арсэналы і мадэрнізаваць існуючыя ўжо заяўлялі Кітай, Індыя і Пакістан.