У Польшчы затрымалі ўзброенага беларуса з кантрабанднымі цыгарэтамі
Спецаперацыя была добра арганізаваная, і мужчына не змог збегчы
У Польшчы ў Мазавецкім ваяводстве затрымалі ўзброенага пісталетам-кулямётам беларуса з кантрабанднымі цыгарэтамі. 35-гадоваму мужчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Як паведамляе польская паліцыя, грамадзяніна Беларусі затрымалі ў Адвоцку. Зброю і цыгарэты без акцызных марак знайшлі ў памяшканні, у якім ён знаходзіўся. Была распачатая крымінальная справа. У мужчыны забралі пашпарт і адправілі яго пад нагляд паліцыі. Іншыя падрабязнасці справы пакуль невядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.