СК Расіі: выбухам на Крымскім мосце забіла траіх, дзве машыны на дне
Выбух на Крымскім мосце
Следчы камітэт Расіі заявіў, што ў выніку выбуху на Крымскім мосце загінулі як мінімум тры чалавекі. Гаворка ідзе пра пасажыраў легкавога аўтамабіля, які знаходзіўся побач з грузавіком, які падарваўся.
На гэты момант з вады паднятыя целы дваіх загінулых: мужчыны і жанчыны. Іх асобы высвятляюцца. Два аўтамабілі па-ранейшаму знаходзяцца на дне заліва. Да іх не могуць дабрацца праз кепскія ўмовы надвор'я.
Таксама ў СК РФ заявілі, што знойдзеныя дадзеныя падарванага грузавога аўтамабіля і яго ўласніка. Гэта жыхар Краснадарскага краю. Па месцы яго жыхарства распачаты следчыя дзеянні. Вывучаецца маршрут перамяшчэння фуры і дакументацыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.