Смалявіцкая "Вікторыя" выйграла Суперкубак Беларусі
"Вікторыя" з ганаровым трафеем
Смалявіцкая "Вікторыя" выйграла Суперкубак Беларусі па хакеі на траве сярод жаночых каманд. Гульня з гродзенскім "Рытмам", якая праходзіла ў аўторак у Мінску, скончылася ўнічыю 1:1, і ўсё вырашылі буліты — 3:2.
"Вікторыя" — дзейны чэмпіён краіны, "Рытм" — уладальнік Кубка.
У сераду ў Баранавічах за Суперкубак Беларусі сярод мужчынскіх каманд пазмагаюцца "Мінск" і брэсцкі "Будаўнік".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.