СМІ: Чыж будзе займацца "Дынама" і "Трайплам"
Бізнесовец Юрый Чыж бліжэйшым часам плануе займацца справамі мінскага футбольнага клуба "Дынама" і групы кампаній "Трайпл". Пра гэта ў газеце "Прессбол" паведаміў журналіст Сяргей Азаркевіч.
Чыж нядаўна быў выпушчаны з-пад варты. Яго затрымоўвалі па абвінавачанні ў нявыплаце падаткаў. Як паведамляў КДБ, Чыж кампенсаваў дзяржаве нанесеную шкоду.
Дарэчы, раней паведамлялася, быццам новым кіраўніком "Дынама" можа стаць партнёр Чыжа па бізнесе Уладзімір Япрынцаў. Менавіта з паказанняў Япрынцава, арыштаванага ўлетку 2015 года, вырасла "справа Чыжа".