СМІ: Паўночная Карэя зноў запусціла балістычную ракету

СМІ: Паўночная Карэя зноў запусціла балістычную ракету

Паўночная Карэя правяла запуск балістычнай ракеты з падводнай лодкі. Пра гэта паведамляюць паўднёвакарэйскія ваенныя. Па іх звестках, запуск адбыўся з порта Сінпхо на ўсходзе Карэйскага паўвострава раніцай у суботу, але, хутчэй за ўсё, прайшоў няўдала.

Улады КНДР не пацвярджаюць і не абвяргаюць гэту інфармацыю.

Тым часам запуск балістычнай ракеты асудзіла Японія, якая заявіла, што гэта відавочнае парушэнне рэзалюцыяў Саўбезу ААН.

На Паўночную Карэю, якая вядзе распрацоўку ядзернай праграмы, накладзены шэраг санкцыяў ААН, якія забараняюць ёй выпрабаванне балістычных ракет, а таксама выкарыстанне любых тэхналогіяў, звязаных з гэтай сферай, перадае ВВС.

Напярэдадні ЗША і Паўднёвая Карэя дамовіліся пра разгортванне супрацьракетнай сістэмы на Карэйскім паўвостраве, скіраванай супраць пагрозы з боку КНДР. Сістэма разлічаная на перахоп балістычных і іншых ракет на вялікіх вышынях. Аднак пакуль не зразумела, дзе яна размясціцца і хто ёй будзе кіраваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі