Спачатку на магілу Багдановіча: пяцёра дэлегатаў з Беларусі прыехалі ў Крым

Указальнік да магілы Максіма Багдановіча на могілках у Ялце / zen.yandex.ru​
Указальнік да магілы Максіма Багдановіча на могілках у Ялце / zen.yandex.ru​

Дэлегацыя з Беларусі прыбыла з візітам у Крым, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на кіраўніка рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Крыма" Рамана Чагрынца.

Дэлегацыя складаецца з пяці чалавек. Гэта намеснік старшыні грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Аляксандр Шацько, сябра Канстытуцыйнай камісіі, палітычны аглядальнік Аляксандр Шпакоўскі, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, палітолаг Аляксей Дзермант, старшыня аргкамітэта палітычнай партыі "Саюз" Сяргей Лушч і аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін.

У чацвер дэлегаты наведаюць у Ялце магілу беларускага паэта Максіма Багдановіча, а ў пятніцу, 10 снежня, возьмуць удзел у паседжанні Лівадыйскага форуму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі