На Маскоўскай біржы раніцай у чацвер спынялі таргі
Расійскі рубель слабее з панядзелка / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Раніцай у чацвер спыняліся таргі на Маскоўскай біржы, паведамляе "Новая газета".
Таргі пачаліся з істотнага росту іншых валют. Долар на 7 раніцы таргаваўся на адзнацы звыш 84 расійскіх рублёў, еўра — 95,1175 рубля. Рост склаў амаль 4%
Апошнім разам курс долара перавышаў 84 рублі расійскія рубля ў студзені 2016 года. Курс еўра падняўся вышэй 95 рубля ўпершыню са снежня 2014 года.
Праз некалькі гадзін таргі былі адноўленыя. За даляр пачалі прасіць вышэй 89 рублёў, еўра дасягнуў 100 рублёў.
Імклівае падзенне расійскага рубля пачалося ў панядзелак пасля таго, як прэзідэнт гэтай краіны Уладзімір Пуцін абвясціў аб прызнанні "ЛДНР". Услед за расійскім пачаў таннець і беларускі рубель.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.