Стала вядома, хто з музыкаў выступіць на Дні Волі ў Мінску
Стала вядома, хто з музыкаў выступіць 24 сакавіка на святочным мітынгу-канцэрце ў Кіеўскім скверы ў Мінску.
Арганізатарамі святкавання Дня Волі выступілі аргкамітэт партыі БХД, рух “За Свабоду”, АГП і БСДП (Грамада).
Чакаюцца выступы гуртоў "Няхай", "КаS", "Водар", "Дай дарогу!", "Разбітае сэрца пацана" і "N.R.M". (Дарэчы, "Дай дарогу!" выступіць і на канцэрце 23 сакавіка ў Гродне.)
Таксама ў Кіеўскім скверы запланаваныя фудкорт, рамесніцкія лаўкі, палітычны намётавы гарадок.