Стала вядома, што абмяркуюць на сустрэчы Лукашэнка і Пуцін

Стала вядома, што абмяркуюць на сустрэчы Лукашэнка і Пуцін

Стала вядома, што абмяркуюць на сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. На першым месцы будуць не эканамічныя, як чакалася, а палітычныя тэмы, заявіў расійскі пасол у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Як вядома, пра запланаваную на 22 лістапада сустрэчу з прэзідэнтам Расіі ў чацвер падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў Лукашэнка. Паводле яго слоў, на ёй мусяць быць абмеркаваныя прэтэнзіі Расіі да Беларусі і наадварот. Ён выказаў спадзяванне, што ўдасца дамовіцца.

"Думаю, што на першым месцы будуць усё ж такі палітычныя тэмы з улікам сітуацыі ў свеце, а гаспадарчыя размовы, якія ва ўсіх на слыху, — нафтагазавыя і гэтак далей — гэта не галоўная тэма гэтай сустрэчы. Але яна таксама, напэўна, будзе прысутнічаць", — цытуе словы Сурыкава БЕЛТА.

Стала вядома, што абмяркуюць на сустрэчы Лукашэнка і Пуцін
Аляксандр Сурыкаў. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі