Стала вядома, як будзе выглядаць новая станцыя мінскага метро

Станцыя метро "Пярэспа" / @minskoemetro

Станцыя метро "Пярэспа" / @minskoemetro

Упершыню ў афармленні станцыі мінскага метро будзе выкарыстаны бетон. Ён з'явіцца на станцыі "Пярэспа", паведамілі ў Мінскім метрапалітэне. Гаворка ідзе пра станцыю на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна.

"Магчымасць паказаць першапачатковую прыгажосць матэрыялу ў спалучэнні са святлокаляровым акцэнтаваннем дазволіць стварыць сучасны, выразны інтэр'ер з дапамогай універсальных прыёмаў адразу для некалькіх станцый", — гаворыцца ў паведамленні метрапалітэна. Раней, нагадаем, у абліцоўванні сцен выкарыстоўваўся пераважна мармур.  Паведамляецца таксама, што станцыя "Пярэспа" будзе вытрыманая ў сіне-бірузовай каляровай гаме.

На тарцах платформы плануецца размясціць графічныя палотны — яны будуць надрукаваныя на шкле. У цэнтры на столі хочуць размясціць зіхоткую дэкаратыўную кампазіцыю. 

Нагадаем, "Пярэспа" — адна са станцый трэцяй, Зеленалужскай, лініі Мінскага метрапалітэна. Ужо пабудаваныя і выкарыстоўваюцца чатыры станцыі ("Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Юбілейная плошча"). Наступныя чатыры станцыі ("Прафсаюзная", "Пярэспа", "Камароўская"і "Парк Дружбы Народаў") плануюць пабудаваць да 2028-2029 года.

Стало известно, как будет выглядеть новая станция минского метро
На столі будзе зіхоткая дэкаратыўная кампазіцыя / @minskoemetro
Стало известно, как будет выглядеть новая станция минского метро
Станцыю арыентавана адкрыюць у 2028-2029 гг. / @minskoemetro

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі