Сталі вядомыя сапернікі "Цмокаў" у другім раўндзе Кубка ФІБА
Мінскі баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" даведаўся сваіх сапернікаў у другім раўндзе Кубка ФІБА. Гэта — італьянскі "Варэзэ", аўстрыйскі "Гюсінг" і кіпрскі АЕК. Усе яны занялі другія месцы ў сваіх групах. А "Цмокі", як вядома, занялі першае месца ў групе "N" у рамках першага раўнда групавога этапа.
Стартавы матч "Цмокі-Мінск" згуляюць 16 снежня ў гасцях з "Варэзе". Першы матч у Мінску пройдзе ўжо ў наступным годзе — 6 студзеня з "Гюсінгам". Увесь расклад гульняў гл. тут.
Фота: ria.ru, БЕЛТА
Ігар Грышчук, галоўны трэнер каманды