Сталічныя ўлады выдзяляюць амаль 700 тысяч рублёў на святкаванне Новага года
Адна з пляцовак для святкавання Новага года размесціцца ў Верхнім горадзе Мінска / wikimedia.org
Дзяржаўная ўстанова "Мінскканцэрт" размясціла на сайце дзяржзакупак дзве заяўкі на "матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне" навагодніх мерапрыемстваў у сталіцы. Агульны кошт заявак складае 690 тысяч рублёў.
Заказчык у асобе "Мінскканцэрта" гатовы выдзеліць з бюджэту грошы на тое, каб выканаўца абсталяваў дзве пляцоўкі для святаў у горадзе.
На добраўпарадкаванне пляцоўкі ля Палаца спорту сталічныя ўлады плануюць патраціць 357 500 рублёў, каля канцэртнай залы "Верхні горад" — 332 500 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.