Старшыня ПЭН-цэнтра выбачыўся за спрэчныя выказванні ад імя арганізацыі

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч папрасіў прабачэння за спрэчныя выказванні, абнародаваныя ад імя творчай арганізацыі. Заяву ён размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Нагадаем, што ў прэс-рэлізе ПЭН-цэнтра згадвалася пра "дыскрымінацыю рускамоўных літаратараў" у Беларусі.

"Па-мойму, час спыняць агрэсіўныя спрэчкі і прасіць прабачэння ва ўсіх, каго паспеў у запале палемікі пакрыўдзіць. Шаноўныя пісьменнікі, перапрашаю за недарэчна ўжытае ў пэнаўскім прэс-рэлізе слова "дыскрымінацыя". Зразумела, ніякага пытання моўнай дыскрымінацыі на сходзе Беларускага ПЭН-цэнтра не абмяркоўвалася і ніякай заявы мы з гэтай нагоды не прымалі. Чым бы ні кіраваўся мой шаноўны калега, што гэты рэліз напісаў і выказаў у ім сваё ўласнае меркаванне, такога слова ўжываць было не варта. Прабачце, так бы мовіць, за мой недагляд", — напісаў Хадановіч.

Нагадаем, што розгалас узнік пасля заснавання прэміі "Кніга года". У прэс-рэлізе пра яе заснаванне гаварылася, што прэмія будзе давацца не толькі беларускім, але і рускамоўным творцам.

Неахайная фармулёўка пра "дыскрымінацыю" выклікала гарачыя спрэчкі. А літаратар Сяргей Дубавец нават выйшаў з ПЭН-цэнтра.

Сяргей Дубавец: Вярнуся ў ПЭН-цэнтр, калі там будзе здаровы розум

Беларускі ПЭН-цэнтр: Нас няправільна зразумелі

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі