“Стартапніца”: Антон Кулічкін пра блакчэйн і анёльскія інвестыцыі
Антон Кулічкін / Imaguru
Новы герой "Стартапніцы" — Антон Кулічкін, верагодна, самы загадкавы чалавек у беларускай стартап-тусоўцы. Антон уваходзіць у сеціва бізнес-анёлаў Angels Band і ў савет экспертаў Асацыяцыі "Тэхналогіі размеркаванага рэестра", выкладае ў Imaguru Blockchain School.
"Бізнес-анёл заўсёды па-за зонай камфорту, заўсёды павінен быць галодным, у пошуку, — сказаў Антон у адным інтэрв'ю. — У анёльскім інвеставанні няма спакою". У сённяшняй "Стартапніцы" — сумесным праекце Еўрарадыё і сайта BEL.BIZ — пра блакчэйн, анёльскае інвеставанне і беларускія стартапы. Дапамагала нам рэдактарка BEL.BIZ Юлія Няхай.