"Стары Ольса" запрашае на канцэрт 19 лістапада

"Стары Ольса" запрашае на канцэрт 19 лістапада

Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" вярнуўся з чарговых гастроляў па ЗША, дзе прэзентаваў амерыканцам свой новы альбом "Вада, хмель і солад". Неўзабаве новую праграму змогуць убачыць і беларусы. 19 лістапада альбом будзе прадстаўлены ў мінскім Палацы Прафсаюзаў. Пасля невялікіх гастроляў па Беларусі, “Стары Ольса” зноў едзе ў маштабны тур па ЗША. 


Удзельнік гурта "Стары Ольса" Алесь Чумакоў завітаў на жывы эфір Еўрарадыё і адказаў на пытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі