Суд над байкерам, які збіў супрацоўніка ДАІ, пачнецца 25 кастрычніка
Суд над байкерам, які збіў супрацоўніка ДАІ, пачнецца 25 кастрычніка. Пра гэта паведаміла памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook.
Матацыкліст абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.363 (супраціў супрацоўніку міліцыі) і ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК.
Як вызначыла следства, 18 красавіка байкер на матацыкле Suzuki Bandit наўмысна выехаў на трамвайныя шляхі на забараняльны сігнал святлафора, чым фактычна блакаваў рух грамадскага транспарту. Супрацоўнік ДАІ падышоў да кіроўцы і запатрабаваў заглушыць рухавік і паказаць дакументы. Матацыкліст праігнараваў гэтыя патрабаванні і паспрабаваў збегчы, пачаўшы рух на забараняльны сігнал святлафора. Пры гэтым ён пацягнуў за сабой інспектара, які спрабаваў яго спыніць.
Байкер выехаў на скрыжаванне, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen Transporter. У выніку дарожна-транспартнага здарэння супрацоўніку міліцыі былі нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні. Мужчына перанёс некалькі аперацый, у тым ліку трэпанацыю чэрапа. Цягам паўтара месяца ён быў у стане комы.