Суд ва Украіне ўпершыню прызначыў турэмны тэрмін гамафобу

Чацвёра хуліганаў прынялі сваіх ахвяр за геяў — двое злачынцаў ужо асуджаныя
Чацвёра хуліганаў прынялі сваіх ахвяр за геяў — двое злачынцаў ужо асуджаныя

Ва Украіне суд прызначыў рэальны тэрмін за гамафобнае злачынства — гэта адбылося ўпершыню ў судовай сістэме краіны, паведамляе ўкраінская грамадская арганізацыя "Інсайт".

Летам гэтага года чатыры зламыснікі напалі ў Львове на паэта Сяргея Савіна і музыканта Максіма Вярбу — мужчыны падаліся ім падобнымі на геяў. Савін і Вярба былі збіты і абрабаваны.

Праваахоўнікі затрымалі злачынцаў. Аднаму з іх быў прызначаны ўмоўны тэрмін, другі з тых, хто нападаў, у панядзелак, 15 лістапада, атрымаў 4 гады і 1 месяц турмы па арт. 296 КК (хуліганства). Разам з тым у абвінаваўчым акце суд указаў гамафобны матыў злачынства.

Грамадскае аб'яднанне "Інсайт" як абаронца пацярпелых мае намер прыцягнуць да адказнасці двух астатніх зламыснікаў.

Суд в Украине впервые назначил тюремный срок гомофобу
Сяргей Савін (злева) і Максім Вярба пасля збіцця / Facebook / Сяргей Савін

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі