Супраць "Медыя-Палесся" заведзена новая адміністрацыйная справа

Сайт "Медыя-Палессе" / media-polesye.by​
Сайт "Медыя-Палессе" / media-polesye.by​

Сайт рэгіянальнага выдання "Медыя-Палессе" будуць судзіць за размяшчэнне інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці, паведамляюць праваабаронцы.

Працэс пачаты па ч. 4 арт. 23.5 КаАП. Пра якую канкрэтна інфармацыю ідзе гаворка, не паведамляецца. Прадстаўніку рэдакцыі прапанавана з'явіцца ў РАУС Лунінецкага раёна для таго, каб даць тлумачэнні і азнаёміцца з адміністрацыйнай справай.

Сайт выдання ўжо месяц як заблакаваны па пастанове пракуратуры Брэсцкай вобласці на паўгода. Агульная сума штрафаў, якія былі выпісаныя выданню за год, склала 16 тысяч рублёў.

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што доступ да "Медыя-Палесся" заблакаваў Мінінфарм.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі