Сустракаць Саакашвілі на мяжу выйшла паўаголеная актывістка Femen

Сустракаць Саакашвілі на мяжу выйшла паўаголеная актывістка Femen

У пункце пропуску “Кракавец” на польска-ўкраінскай мяжы затрымалі актывістку Femen, якая прыйшла сустракаць Міхаіла Саакашвілі.

Як паведамляе Грамадскае, дзяўчына была паўаголенай і стаяла на трасе перад пунктам пропуску, трымаючы ў руках партрэты прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. На целе актывісткі быў надпіс па-англійску: “Дурні без межаў”.

Міхаіл Саакашвілі сёння спрабуе трапіць ва Украіну, дзе яго пазбавілі грамадзянства. На мяжы яго чакаюць тысячы прыхільнікаў, а таксама вялікая колькасць праваахоўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі