Суздальцаў: Расійскую амбасаду атакаваў БРСМ

На пытанне Еўрарадыё: “Хто мог стаяць за нападам на расійскую амбасаду?” расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў коратка адказаў: “БРСМ”. Суздальцаў: “Гэта ж правакацыя! Я не думаю, што такімі рэчамі будзе займацца нацыялістычная моладзь. Яны выдатна разумеюць, што сённяшняе абвастрэнне сітуацыі паміж Масквой і Мінскам – гэта наўпроставы вынік дзейнасці Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. І калі гэта дзейнічала б нацыяналістычная моладзь, то яна б дапамагала Лукашэнку. Таму я лічу, што гэта найхутчэй БРСМ. Які ў гэтым удзел беларускіх спецслужбаў – ім лепш відаць. Мы са спецслужбамі не звязаныя і не ведаем, як яны там працуюць. Але тое, што гэта зроблена па заданні, што гэта не самастойныя дзеянні, гэта на 100%”.

Ён упэўнены ў тым, што адной нотай пратэсту расійскага МЗС справа не закончыцца. Кажа, трэба чакаць зімы ва ўзаемаадносінах.