Святлана Алексіевіч: Міністр культуры Беларусі мяне яшчэ не віншаваў
Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў пакуль не павіншаваў Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі. А вось яго расійскі калега Уладзімір Мядзінскі павіншаваў пісьменніцу. Пра гэта Алексіевіч паведаміла перад прэс-канферэнцыяй 8 кастрычніка.
Нагадаем, што беларуская пісьменніца атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год. Абвяшчэнне лаўрэаткі адбылося 8 кастрычніка.