Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya

С нагоды Дня Волі Святлана Ціханоўская звярнулася до беларусаў. Яны адзначыла, что сёлета беларусы "вымушаны ладзіць урачыстасці ў замежжы, а не на роднай зямлі". Акрамя таго,  паўнавартаснае свята немагчыма з-за таго, што тысячы людзей застаюцца за кратамі.
"Мы кажам Дзень волі, але разумеем: сёння наша краіна апынулася у закладніках Расійскай імперыі, якая вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, знішчае нашу незалежнасць і нашу ідэнтычнасць. Тым не менш я ўпэўнена: у нашых з вамі сілах змяніць сітуацыю", — адзначыла Святалана Ціханоўская.

Яна параўнала цяперашнюю сітуацію с той, што склалася 106 год таму, калі урад БНР здолеў абвясціць стварэнне Беларускай народнай рэспублікі — маюць месца быць тыя ж пагрозы незалежнасці, і "нават метады захопнікаў мала чым адрозніваюцца". Аднак сёння, лічыць Святлана Ціханоўская, беларусы куды больш падрыхтаваныя да барацьбы. "За гэтыя гады мы пачалі цаніць нашую беларускую салідарнасць, асэнсавалі, што шлях да свабоды не бывае хуткім і легкім. Мы атрымалі унікальны, хоць і балючы гістарычны вопыт. І сёння імкнемся яго скарыстаць, каб зноў стаць вольнымі", — адзначыла яна. 

Лідар дэмакратычных сіл выказала ўпэўненасць, што прыйдзе час, "калі і мы з вамі здолеем пабудаваць краіну, пра якую марым".  Калі гэта спраўдзіцца – і ці спраўдзіцца ўвогуле – невядома. "Але пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваей перамогі", — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі