Сяргей Ціханоўскі пракаментаваў чуткі пра сваю смерць
Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё
"Як рэкламшчык, я задаволены такім піярам", — так палітвязень Сяргей Ціханоўскі пракаментаваў чуткі пра сваю смерць, паведамляе тэлеграм-канал "Турма для жыцця".
Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзён таму ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя, быццам Ціханоўскі памёр у калоніі. Гэтыя чуткі абверг Офіс Святланы Ціханоўскай.
14 лютага ў турме ў Жодзіне пачаўся чарговы суд над палітвязнем, асуджаным на 18 гадоў калоніі. Яго вінавацяць у "злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі".
Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з траўня 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.