Сяргей Стась стаў галоўным трэнерам мінскага "Юнацтва"

Сяргей Стась

Сяргей Стась / vk.com/yunosthockey

Сяргей Стась стаў галоўным трэнерам мінскага "Юнацтва". У апошнія гады ён працаваў з хакейным клубам "Гомель", быў галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі, прызнаваўся найлепшым трэнерам краіны 2021 года. З вясны 2024-га ўваходзіць у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай.

Стасю 50 гадоў. Клубная прэс-служба адзначае, што ён — выхаванец хакейнай школы "Юнацтва". Пагадненне з ім разлічана да канца новага сезона.

Галоўным трэнерам "Гомеля" стане Уладзімір Копаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі