Таццяна Караткевіч пра вынікі экзітполаў: Гэтым лічбам не давяраю
Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч увечары 11 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё пракаментавала агучаныя вынікі экзітполаў (яна атрымлівае каля 5%).
Расчаравання няма, кажа Караткевіч. Дадзеным экзітполаў яна не давярае. "Будзем давяраць толькі тым дадзеным, якія прынясуць нам назіральнікі", — сказала Караткевіч.
Кіраўнік штабу Караткевіч Андрэй Дзмітрыеў у эфіры Еўрарадыё так пракаментаваў вынікі экзітполаў: "Разумеем, што экзітполы рабіліся праўладнымі арганізацыямі. Безумоўна, нельга давяраць. Гэта частка прапагандысцкай кампаніі... Шчыра шкада, што ўся ўлада вырашыла пагуляцца дзеля аднаго чалавека, а не даць нармальна развівацца ўсёй краіне".