Тайвань забараніў пастаўкі высокатэхналагічнай прадукцыі ў Расію і Беларусь

Тайвань забараніў пастаўкі высокатэхналагічнай прадукцыі ў Расію і Беларусь

Міністэрства эканомікі Тайваня забараніла экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі ў Расію і Беларусь, піша gamemag.ru. 

Прычым Беларусь трапіла пад гэтыя эканамічныя санкцыі, каб не дапамагала Расіі іх абыходзіць. 

Пад забарону трапілі, напрыклад, наступныя тавары: 

мікрапрацэсары або мікрасхемы з узроўнем хуткадзейнасці 5 гігафлопс і вышэй, а таксама разраднасцю доступу 32 біты і больш;
мікрасхемы з больш як 144 кантактамі;
абсталяванне для аптычнай і рэнтгенаўскай літаграфіі;
сканеры;
электронна-сканавальныя мікраскопы для аўтаматычнай праверкі мікрачыпаў.

Для Тайваня паўправадніковае абсталяванне з'яўляецца асноўнай катэгорыяй экспарту. У 2021 годзе на яго прыпадала 32% ад агульнага аб'ёму экспарту. Асноўнымі рынкамі збыту з'яўляюцца Кітай, Ганконг, Сінгапур і ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі