Tok Rukoo выпусцілі меланхалічны постпанкавы міні-альбом "Time"
Tok Rukoo сыгралі свой першы канцэрт у 2007 годзе. Калектыў выпускаў сінглы і кліпы, актыўна браў удзел у інды-канцэртах і летніх фестывалях, граючы на адной сцэне з “Мумий Троллем” і “Петлёй Пристрастия”. Але ў нейкі момант праект быў пастаўлены на паўзу.
“Творчая паўза была абумоўленая занятасцю музыкаў у розных сферах дзейнасці. Хтосьці ўзначаліў IT-кампанію, хтосьці з галавой сышоў у рэкламу, у некага проста нарадзіліся дзеці. Увогуле, мы і самі не заўважылі як пранеслася некалькі гадоў бяздзейнасці. Час — ён такі”, — кажа вакаліст гурта Вадзім Хейфец.
Усе песні міні-альбома былі напісаныя ў розны час існавання каманды і рознымі ўдзельнікамі. У адной з кампазіцый ёсць партыя ўдарных, запісаная яшчэ ў 2010 годзе.
Нядаўна, у якасці анонса да міні-альбома, Тоk Rukoo прадставілі таксама і новы кліп на песню “Like Never Before”, зняты рэжысёрам Янам Карпавым.