У 2010-м — апазіцыянер, у 2015-м — лукашыст: а ў 2020-м?
Удзельнік "Плошчы-2010", ініцыятар перакладу папулярнага серыяла "Гульня тронаў" на беларускую мову, заснавальнік культурніцкай пляцоўкі Prastora.by Алесь Квіткевіч нечакана змяніў сваю пазіцыю і на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года свядома прагаласаваў за... Аляксандра Лукашэнку. І вось выбары 2020 года, пратэсты, якія не сціхаюць чатыры месяцы, блізу 30 тысяч затрыманых, збіццё пратэстоўцаў і пераследы нязгодных.
Ці апраўдаліся спадзяванні Квіткевіча на працягу пяці гадоў пасля выбараў 2015 года? Як і чаму галасаваў на выбарах 2020 года? Ці апраўдвае дзеянні Лукашэнкі і тое, што адбываецца ў краіне пасля 9 жніўня? Адказвае кіраўнік культурніцкай пляцоўкі Prastora.by Алесь Квіткевіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.