У аварыі з аўтобусам Вільня — Мінск пацярпелі 17 чалавек

У аварыі з аўтобусам Вільня — Мінск пацярпелі 17 чалавек

У аварыі з аўтобусам Ecolines Вільня — Мінск пацярпелі 17 чалавек, паведамляе Гродзенская абласная ДАІ. Паводле ўдакладненых звестак, здарэнне адбылося ў 0:19 на аўтадарозе Гоза — Астравец — Ашмяны.

Аўтобус маркі “Неаплан” у пэўны момант выехаў на сустрэчную, а потым яго вынесла ў кювет, дзе ён перакуліўся на мінімальнай хуткасці. У транспартным сродку знаходзілася 37 пасажыраў, з іх 17 атрымалі нязначныя траўмы. Іх даставілі ў Астравецкую лякарню і аказалі там медыцынскую дапамогу. Шпіталізацыя нікому не спатрэбілася. Астатніх пасажыраў прывезлі ў Мінск запасным аўтобусам.

Участак дарогі быў просты, з добрай бачнасцю. На дарожным покрыве адсутнічала наледзь і снег. Кіроўцу прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці за з’езд з дарогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі