У Клецкім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінуў кіроўца

На месцы аварыі

На месцы аварыі / t.me/minobl_uvd/

У панядзелак каля 15:45 у Клецкім раёне легкавік трапіў пад фуру. Здарэнне адбылося на аўтадарозе Р-43 (мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы). У нейкі момант Nissan Almera раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося лабавое сутыкненне з DAF. 50-гадовы кіроўца легкавіка, жыхар Салігорскага раёна ад атрыманых траўмаў загінуў. 

Прыблізна ў гэты ж час у Віцебску 61-гадовы вадзіцель аўтамабіля Lada Vesta не справіўся з кіраваннем, выехаў на тратуар, дзе адбылося сутыкненне са слупом. Загінула 60-гадовая пасажырка.

У Клецкім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінуў кіроўца
У Клецкім раёне легкавік трапіў пад фуру, загінуў кіроўца

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі