У Баранавічах развіталіся з загінулымі лётчыкамі

У Баранавічах развіталіся з загінулымі лётчыкамі

20 траўня ў Баранавічах развіталіся з загінулымі лётчыкамі. Жалобная цырымонія прайшла на ваенным аэрадроме з удзелам кіраўніцтва горада.

Маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка загінулі 19 траўня ў авіякатастрофе Як-130. Яны адвялі самалёт, які падаў, ад жылых дамоў, а самі катапультавацца своечасова не паспелі. У Мінабароны заявілі, што лётчыкі цаной свайго жыцця выратавалі жыцці мірных грамадзян.

З Баранавічаў целы лётчыкаў даставяць у Ліду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі