У Баранавічах сёння пройдзе паніхіда па загінулых лётчыках

У Баранавічах сёння пройдзе паніхіда па загінулых лётчыках

Паніхіда ў памяць пра загінулых лётчыкаў адбудзецца ў Баранавічах 20 траўня.  

Памінальная служба пачнецца ў храме Святых жонаў-міраносіц (б-р Хейнала, 5) у 13:00, паведамляе тэлеграм-канал Баранавіцкага гарвыканкама. 

Лётчыкі Лідскай штурмавой авіябазы Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка загінулі 19 траўня, адводзячы няспраўны самалёт і ратуючы жыцці людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі