У Барысаўскім раёне ратавалі падлетка, які па пояс стаяў у брудзе
Супрацоўнікі МНС прыехалі на месца і выцягнулі хлопца
У Барысаўскім раёне ратавалі падлетка, які па пояс стаяў у брудзе. Ён уграз у пойме ракі Бярэзіна. Здарэнне адбылося раніцай у аўторак. Хлопец з сябрамі хадзіў на рыбалку, а калі вяртаўся дадому, затрымаўся і самастойна выбрацца з балота не змог.
Пасля няўдалай спробы сябра яго выратаваць падлетак сам патэлефанаваў ратавальнікам. Супрацоўнікі МНС прыехалі на месца і выцягнулі яго з бруду. Хлопца перадалі медыкам для агляду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.