У Беларусі 155 жанчын-палітзняволеных

Жанчыны за кратамі / t.me/viasna96/
Жанчыны за кратамі / t.me/viasna96/

У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 155 жанчын-палітзняволеных, піша @viasna96. У сувязі з пратэстамі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і вайной ва Украіне з 2020 года 165 жанчын былі асуджаныя да калоніі, 304 — да "хатняй хіміі", 60 — да "хіміі", 4 жанчыны — да арышту, 1 — да прымусовага лячэння.

Праваабаронцы апублікавалі сумную статыстыку напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы. Яны адзначаюць, што "жанчыны Беларусі, як і мужчыны, у 2020 годзе і па сённяшні дзень актыўна ўключыліся ў барацьбу за свабоду нашай краіны, за што падвяргаюцца рэпрэсіям".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі