У Беларусі абмежавалі доступ да 37 інтэрнэт-рэсурсаў

У Беларусі абмежавалі доступ да 37 інтэрнэт-рэсурсаў

У Беларусі абмежавалі доступ да 37 інтэрнэт-рэсурсаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства інфармацыі. Прычына — на іх змяшчалася інфармацыя "пра продаж наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў". Адзначаецца, што Мінінфарм прыняў рашэнне на падставе пісьмовых паведамленняў Міністэрства ўнутраных спраў.

Якія менавіта інтэрнэт-рэсурсы былі заблакаваныя, невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі