Тэлеграм апазіцыянера ўзламалі па схеме "падтрымай сваячніцу ў конкурсе"

Махляры працягваюць атакаваць беларусаў (ілюстрацыйнае фота)

Махляры працягваюць атакаваць беларусаў (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Махляры ўзламалі тэлеграм выканаўцы абавязкаў старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада" Яўгена Вільскага. Адбылося гэта па схеме "падтрымай сваячніцу ў конкурсе". Спасылка, прымацаваная да паведамлення, фішынгавая — і вядзе зусім не на конкурс.

Цяпер спам рассылаецца і ад імя Вільскага. Калі бачыце падобныя паведамленні — не ўздумайце клікаць на спасылку! Маша Шастакова як-небудзь пераможа ў сваім конкурсе і без вашай падтрымкі.

Беларусы ўсё часцей становяцца ахвярамі самых разнастайных махляроў. Сярод пацярпелыхАляксандр Ждановіч (Маляваныч), якому пасля сабралі дапамогу. Паводле статыстыкі, з махлярамі сутыкаецца палова беларускіх пенсіянераў.

Тэлеграм апазіцыянера ўзламалі па схеме "падтрымай сваячніцу ў конкурсе"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі