Беларусы, хворыя на анкалогію, могуць атрымаць персанальныя анлайн-кансультацыі

Хворыя на анкалогію, ілюстрацыйнае фота

Хворыя на анкалогію, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Хворыя на анкалогію беларусы цяпер могуць атрымаць кансультацыі экспертаў анлайн — праз платформу GoTreatCancer. Грузінскі праект, які дапамагае анкахворым і іх блізкім, стаў дасяжны і ў Беларусі.

Сутнасць праекта ў тым, каб замацаваць за пацыентам асабістага памочніка-медыка. Ён дапаможа лепш зразумець дыягназ і атрымаць кансультацыю, калі патрэбная другая экспертная думка.

Каб запісацца на кансультацыю, трэба ставіць заяўку на сайце www.gotreatcancer.com і загрузіць медычныя даныя на саму платформу ці Google-дыск. Далей асабісты памочнік арганізуе анлайн-размову з адным доктарам ці кансіліумам спецыялістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі