У Беларусі "экстрэмісцкай" прызналі песню спевака AP$ENT

Застаўка да "Песенки веселого беларуса"

Застаўка да "Песенки веселого беларуса" / Кадр з Youtube-канала AP$ENT

"Экстрэмісцкай" у Беларусі прызналі кампазіцыю спевака AP$ENT "Песенка весёлого белоруса", заўважыў праваабарончы цэнтр "Вясна". Адпаведнае рашэнне 22 красавіка прыняў суд Гомельскага раёна.

Песня выйшла ў чэрвені 2020 года і мае больш за 500 000 праслухоўванняў толькі на афіцыйнай Youtube-старонцы спевака.

"Голод, мор, чума — в общем, всё хорошо,
А звезда Полынь попала в реки.
Местный Армагеддон — ну и что,
Абы не было войны", —

пяецца ў гэтай песні.

Раней у сацсетках "завірусілася" песня AP$ENT "Можна я з табой". Пасля гэтага Раскамнагляд заблакаваў доступ да яго старонкі ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі