У Беларусі кожнаму дзіцяці раскажуць пра генацыд
Міліцыя і дзеці / sb.by
У Беларусі кожнаму дзіцяці раскажуць пра генацыд. Пра гэта пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў генпракурор Андрэй Швед.
"Вельмі важна, каб вынік расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, каб праўда пра генацыд былі даведзены да кожнага грамадзяніна нашай краіны, асабліва да нашых дзяцей, — кажа Швед. — У гэтай сувязі было даложана аб асобных аспектах ўкаранення ў навучальны працэс і ідэалагічную працу аб выніках расследавання крымінальнай справы".
Генпракурор атрымаў ад Лукашэнкі "канкрэтныя даручэнні" па падрыхтоўцы "вучэбнага матэрыялу, які з 1 верасня гэтага года павінен быць у кожнай школе нашай краіны".
Пасля падзей 2020-га ў Беларусі расследуецца крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны. Пры гэтым не расследуюцца камуністычныя злачынствы ці злачынствы сілавікоў у жніўні 2020-га і ў наступныя гады (як і ў ранейшыя).
Пасля масавых пратэстаў 2020-га, падчас рэпрэсій сілавікі ў Беларусі змагаюцца за моладзь — клапоцяцца пра будучыя кадры. Школьнікаў актыўна апрацоўвае прапаганда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.