Генпракуратура адправіць "у асветных мэтах" кнігі ў заходнееўрапейскія краіны
Кнігі падрыхтаваныя для адпраўкі ў ЕС / t.me/brestoik/
Генпракуратура Беларусі анансуе адпраўку "ў асветных мэтах" кніг у заходнееўрапейскія краіны. Гэта будзе выданне "Лагеры смерці" з серыі пра "генацыд беларускага народа". Змешчаныя ў ёй даныя "дазваляюць ацаніць рэальныя маштабы генацыду". Пры гэтым каментар Генпракуратуры паказвае, што праект цалкам прапагандысцкі. У ім ідзе гаворка пра знос за мяжой помнікаў савецкім вайскоўцам і перапісванне гісторыі. Але ж гісторыя перапісваецца ў РБ, таксама ў нашай краіне зносяцца помнікі польскіх вайскоўцаў.
У Беларусі расследуецца крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны. Збіраюцца судзіць нават памерлых нацысцкіх катаў. Пры гэтым не расследуюцца камуністычныя злачынствы. Генпракурор Андрэй Швед напісаў цэлую працу пра генацыд, і яе "нечакана" прызналі "найлепшай доктарскай дысертацыяй года ў Беларусі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.